“Кветкі для мамы” — пад такой
назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло
чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню Маці. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для сваіх гасцей
музычна-забаўляльную праграму, у ходзе якой кожнаму ўдзельніку клуба трэба было
ўспомніць самыя ласкавыя і пяшчотныя словы, якія можна адрасаваць сваёй маме,
назваць якасці, уласцівыя самаму дарагому чалавеку на свеце, а таксама адгадаць
загадкі. Бібліёграф павіншавала прысутных з самым
добрым днём, святам кахання, дабрыні і мудрасці. Распавяла прысутным аб тым, кім з'яўляецца маці для кожнага
чалавека. Шмат
кніг, прысвечаных маме, было прадстаўлена на кніжнай выставе “Яе Вялікасць
Мама”.