У
філіяле “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня Маці прайшла
гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання
“Ладачкі”. Мама - самы дарагі і блізкі для кожнага з нас чалавек. Немагчыма
пераацаніць ролю маці ў жыцці чалавека. Падчас мерапрыемства ішла гаворка аб
самых добрых, прыгожых і пяшчотных нашых мамах. Кожны пачуў ласкавыя словы,
падзяку і віншаванне ў гэты вечар. А затым атрымалі салодкія пачастункі і
весела разам правялі гадзіну шчырасці.