14.10.22г. Гучныя чытанні “Сердце мамы лучше солнца греет”

14 красавіка ў філіяле Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка прайшлі гучныя чытанні “Сердце мамы лучше солнца греет», на якіх прысутнічалі навучэнцы Вялікаэйсмантаўскай СШ. Самы дарагі чалавек у нашым жыцці - гэта мама. Для кожнага мама - галоўны чалавек. Жанчына, калі становіцца маці, адкрывае ў сабе лепшыя якасці: дабрыню, клапатлівасць, каханне. Навучэнцы выбралі верш, які ім падрыхтавала бібліятэкар, навучыліся добра чытаць іх і дэкламавалі для ўсіх. Таксама купілі па кветцы, каб у хаце павіншаваць маму вершам і кветкай.