14.10.22г. Паштоўка – віншаванне “Усё цёплае – ад сонца, усё добрае – ад маці ”

Мама! Матулечка! Самы дарагі і любы чалавек на Зямлі! Менавіта да Дня маці ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла паштоўка-віншаванне “Усё цёплае – ад сонца, усё добрае – ад маці”. Падчас мерапрыемства прысутныя жанчыны-маці атрымалі самыя шчырыя і цёплыя віншаванні і пажаданні. З вялікай цікаўнасцю жанчыны ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Свята прайшло весела. Усім моцнага здароўя і добрага настрою!