20 кастрычніка
ў Старадварэцкую бібліятэку завіталі юныя чытачы і адправіліся разам з
бібліятэкарам у вандроўку ў мінулае пад назвай “
Паданні сівой даўніны”. Старажытныя прылады для працы, кухоннае начынне… Дзеці
спаборнічалі на хуткасць і правільнасць адказаў. А яшчэ ўспомнілі народныя
казкі, пагаворкі, “спрабавалі на зуб” скарагаворкі. Вясёлая вандроўка
завяршылася традыцыйна, пачастункамі.