21.10.22г. Урок міласэрнасці “Вучымся быць міласэрнымі”

 Адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое працуе пры аддзеле інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі,яго тэма была “Вучымся быць міласэрнымі”. Падчас урока міласэрнасці дзеці пашырылі свае прадстаўленні аб дабразычлівых адносінах, аб правілах сапраўднага сяброўства, вучыліся правільна ацэньваць свае пачуцці і адносіны, паводзіны ў калектыве. Удзельнікі пасяджэння актыўна і з задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара, успаміналі і абмяркоўвалі персанажаў з літаратурных твораў, абяцалі не забываць быць ветлівым, дабразычлівымі і міласэрнымі ў розных жыццёвых сітуацыях. А таксама зрабілі сваімі рукамі памятку – кветку дабрыні.