22.10.22г. Гістарычны экскурс “Іх імёны ў нашых сэрцах. І. П. Міхайлін”

22 кастрычніка ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба “Пошук” у рамках патрыятычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма…” прайшоў гістарычны экскурс “Іх імёны ў нашых сэрцах. І. П. Міхайлін” да Года гістарычнай памяці. І. П. Міхайлін – загінуўшы на Бераставіччыне ў 1941 годзе генерал-маёр Чырвонай Арміі. У 1975 годзе быў перапахаваны ў брацкай магіле каля помніка Смуткуючай маці”. Яго імя носіць вуліца, на якой знаходзіцца Вялікабераставіцкая СШ. За мірнае жыццё хлапчукоў і дзяўчынак, якія вучыліся і вучацца сёння ў школе, аддаў ён сваё жыццё на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.