28.10.22г. Гучныя чытанні "Казачная краіна Максіма Танка"

28 кастрычніка ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас гучных чытанняў "Казачная краіна Максіма Танка" ўдзельнікі даведаліся, што творы пісьменніка разнастайныя па тэматыцы і цесна звязаны з фальклорам. У сваіх апавяданнях М.Танк закранаў розныя этычныя пытанні. Разам з бібліятэкарам школьнікі пазнаёміліся і абмеркавалі казкі “Мухамор”, “Казка пра мядзведзя”, адгадалі загадкі і прачыталі разам казку “Казка пра мурашку Бадзіну”. Сёння шмат людзей, якія любяць чытаць. Я спадзяюся, што калі вы будзеце знаёміцца з новымі кнігамі, цікавымі творамі, сярод іх абавязкова сустрэнуцца і творы Максіма Танка. Яны вам вельмі спадабаюцца!