28 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла літаратурны час “Восень – цікавая
пара года” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска”. У пачатку
мерапрыемства бібліятэкар нагадала дзецям асноўныя прыкметы восені, затым дзеці
адгадвалі загадкі пра агародніну. Пра восень можна гаварыць бясконца: пра яе
шчодрасць, хараство, пераменлівасць. Таксама ўдзельнікі чыталі вершы “Гусі
клічуць у вырай” Веры Вярбы, “Восень” Ірыны Багдановіч, урывак з апавядання
Цёткі “Чаму птушкі адлятаюць” і інш.