На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Экалагічны
буквар” супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі правяла пазнавальны час “Захаваем
азонавы слой Зямлі!”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню аховы азонавага слоя
– 16 верасня. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям, што такое азонавы слой
Зямлі і як важна яго захаваць, затым пазнаёміла іх з гісторыяй заснавання
гэтага памятнага дня. Вучні даведаліся многа цікавага пра нашу Зямлю і
атмасферу, пра важнасць праблем, звязаных з азонавым слоем.