30.09.2022г. Віктарына “Сябруем з добрымі словамі!” на чарговым пасяджэнні клуба “Люстэрка”.
“Сябруем з добрымі словамі!” – пад такой назвай прайшла
віктарына на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Мэтай
мерапрыемства было пашырыць веды школьнікаў пра ветлівыя і добрыя словы і навучыць
іх прымяняць гэтыя словы ў жыццёвых сітуацыях, выхоўваць узаемапавагу, ветлівасць
і культуру паводзін. Дзеці працавалі ў камандах і адказвалі на пытанні
віктарыны, шукалі на картках адпаведныя словы і складалі вядомыя ім прыказкі, ўспаміналі
правілы этыкета і добрых паводзін. У канцы сустрэчы дзеці замацавалі такое
паняцце як “ветлівыя словы” і “добрыя паводзіны”.