2 лістапада ў філіяле “Кватарская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча на літаратурных прасторах “У
любові да роднай зямлі”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра жыццё і творчасць паэта. На
працягу сустрэчы дзеці чыталі вершы паэта. Увазе ўдзельнікаў была падрыхтавана
кніжная выстава, на якой змяшчаліся кнігі беларускага песняра. Мерапрыемства
было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў дзяцей павагі
да роднага слова.