Да 135-годдзя з дня нараджэння Самуіла Маршака ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшла літаратурная віктарына “Вершы дзецям”. Пытанні
па творах гэтага паэта дазволілі выявіць на колькі дзеці ўважліва чыталі вершы.
Кожны твор Самуіла Маршака - гэта дыялог старэйшага сябра дзіцяці, з якім можна
параіцца і не баяцца асуджэння ці незадаволенасці. Усе вершы аўтара вучаць
цешыцца прыгажосцю, душэўнай шчодрасцю і дабрынёй.