Да 140-гадовага юбілею беларускага Песняра Якуба Коласа на
абанеменце бібліятэкі аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Сэрца пакідаю
вам…”, на якой прадстаўлены цікавыя выданні, прысвечаныя жыццю і творчай
дзейнасці паэта і пісьменніка. А ў
чытальнай зале бібліятэкары прапануюць сваім наведвальнікам ілюстраваную
кампазіцыю “Якуб Колас у творчасці мастакоў”. Творчасць класіка айчыннай
літаратуры народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – невычэрпаная крыніца тэм для
жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станкавай графікі. Не магла не
прывабіць іх і асоба Якуба Коласа. Асоба Песняра натхняла майстроў пэндзлю і на
класічныя партрэты, якія стваралі В.Волкаў, Л.Шчамялёў, І.Раманоўскі, М.Савіцкі
і інш. На кніжна-ілюстрацыйнай выставе прадстаўлены альбомы, у якіх можна знайсці
ілюстрацыі і фотаздымкі гэтых твораў мастакоў, а таксама ілюстрацыі, якія
змяшчаюць інфармацыю аб адлюстраванні вобраза Якуба Коласа ў філатэліі і
нумізматыцы.