03.11.2022г. Літаратурны калаж “Жывыя вобразы вершаў і казак Якуба Коласа”

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках акцыі “Коласаўскі тыдзень” для вучняў малодшых класаў, якія наведваюць прышкольны лагер “Дружба”, прайшоў літаратурны калаж “Жывыя вобразы вершаў і казак Якуба Коласа”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асобнымі старонкамі жыцця беларускага песняра і яго творамі для дзяцей. Вучні прачыталі вершы паэта, паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне “Найлепшы знаўца твораў Коласа для дзяцей”, а затым паспрабавалі намаляваць герояў вядомых ім казак Якуба Коласа.