3
лістапада 135 гадоў з дня нараджэння Самуіла Якаўлевіча
Маршака. У філіяле "Вялікаэсмантаўская
сельская бібліятэка" прайшоў
літаратурны круіз “Непаўторны свет Маршака”,
на якім
прысутнічалі навучэнцы восеньскага лагера Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар
пазнаёміла з біяграфіяй Маршака, чытала вершы, загадвала загадкі,
напісаныя паэтам. У
канцы бібліятэкар сказала навучэнцам, што калі яны вырастуць і стануць бацькамі,
таксама будуць чытаць гэтыя вершы сваім дзецям. Бо вершы
Маршака жывуць і будуць жыць яшчэ доўга, а сам аўтар, дзякуючы
сваім творам, застанецца несмяротны.