Бераставіцкая раённая бібліятэка імя
В.М.Кавалеўскага запрасіла пешакурснікаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага
каледжа на гістарычны экскурс “Бераставіччына на прасторах гісторыі”. Навучэнцы пазнаёміліся з
партрэтнай галерэяй славутых людзей Бераставіцкага краю, карцінамі мясцовага
мастака Мікалая Жлабовіча, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную
спадчыну зямлі Бераставіцкай. Таксама ім была прадстаўлена экспазіцыя
фотаздымкаў ХХ стагоддзя “Фотаімгненні
для нашчадкаў”, якія маюць вялікую каштоўнасць для вывучэння гістарычнага
мінулага Бераставіччыны.