У рамках раённага слёту маладых спецыялістаў “Моладзь.Традыцыі. Адзінства”
у малай зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылася прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы
“Багацце зямлі Бераставіцкай”. Бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі
імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі цікавую і пазнавальную літаратуру,
прысвечаную Бераставіцкаму краю. Гістарычныя асобы і мясціны, людзі навукі і
культуры, героі працы, паэты і пісьменнікі, а таксама помнікі і мемарыялы – усё
гэта з’яўляецца багаццем Бераставіцкай зямлі. Пачэснае месца ў раздзеле
“Гісторыка-культурная спадчына” займалі ілюстрацыі, якія распавядалі пра гісторыю
надання Магдэбургскага права Вялікай Бераставіцы.