У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка” адбылася гутарка за круглым сталом “Мы ўзышлі не з насення, што
ветрам занесена”. Падчас мерапрыемства дзеці знаёміліся з таямніцамі і цудамі
беларускай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі і традыцый, нагадалі знакамітых
людзей, якіх узгадавала наша родная зямля. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю
зямлю, яе народ – бадай, самая галоўная наша задача.