У межах грамадзянска-палітычнага
праекта “З чаго пачынаецца Радзіма?”, які рэалізуецца ў 2022 годзе Бераставіцкай
раённай бібліятэкай імя В.М.Кавалеўскага сумесна з ДУА “Бераставіцкая сярэдняя
школа імя В.М.Прытыцкага” і прысвечаны Году гістарычнай памяці, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбылося
чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук”. Тэма сустрэчы – “Цяжкімі
дарогамі вайны: з успамінаў ветэранаў - нашых землякоў”. Кіраўнік клуба М.А.
Дзегцярова коратка расказала дзецям аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на
тэрыторыі раёна, аб арганізацыі партызанскага руху на Бераставіччыне.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з кнігамі М.І.Пацэнкі “Памяць: Бераставіцкі
раён” і “Доўгія вёрсты вайны”, у якіх змешчаны ўспаміны былых партызан
Бераставіччыны. У канцы сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі прадставіла вучням кніжна-інфармацыйную выставу " Курыць - здароўю шкодзіць!", прысвечаную Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, які адзначаўся сёлета 17 лістапада, і зрабіла кароткае інфармацыйнае паведамленне па гэтай тэме.