23.11.2022г. – Экскурсія ў раённую бібліятэку “Краязнаўчыя вандроўкі па Бераставіччыне” для вучняў Макараўскай сярэдняй школы.

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла вучняў Макараўскай сярэдняй школы на экскурсію па раённай бібліятэцы “Краязнаўчыя вандроўкі па Бераставіччыне”. Дзеці даведаліся імя вучонага, ураджэнца Вялікай Бераставіцы, чыё імя носіць раённая бібліятэка, пазнаёміліся з абанементам для дзяцей і дарослых, чытальнай залай бібліятэкі. Бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў на карціны мясцовага мастака М.У. Жлабовіча, на якіх адлюстраваны помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіцкага краю, у тым ліку страчаныя. Дзяцей зацікавілі галерэя партрэтаў славутых людзей Бераставіччыны і фотаздымкі ХХ стагоддзя на фотавыставе “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Супрацоўнік бібліятэкі коратка пазнаёміла вучняў з гісторыяй фотаздымкаў. У канцы сустрэчы школьнікі мелі магчымасць пагуляць у аэрахакей і пачытаць часопісы, якія выпісвае раённая бібліятэка для дзяцей.