03.12.2022г. Час зносін “Усе мы браты і сёстры”

Час зносін “Усе мы браты і сёстры”, да Міжнароднага дня інвалідаў (у рамках акцыі “Вы не адны, пакуль мы з вамі”), правяла бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. На мерапрыемстве бібліятэкар вяла гутарку пра дабрыню, чыталі вершы аб гэтым дзіўным пачуцці, якое збліжае людзей. Усе разам яшчэ раз успомнілі добрыя словы, з задавальненнем адказвалі на пытанні “Песеннай і літаратурнай віктарыны”. Прысутныя адчулі, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца за дапамогай  і падтрымкай.