Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынстваў
генацыду, які адзначаецца ў свеце 9 снежня, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы
імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа прайшло
інфармацыйнае паведамленне “Праз гады, праз вякі – памятайце!”. Бібліятэкар
расказала вучням аб гісторыі заснавання гэтага памятнага дня Генеральнай
асамблеяй ААН ў верасні 2005 года, а
таксама аб увекавечанні ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай
Айчыннай вайны. Дзецям напомнілі, што з
2022 года ў Беларусі 22 чэрвеня адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр
Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Бібліятэкар прадставіла
прысутным кнігу “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла ў свет у 2022 годзе і
ўключае даведачна-аналітычныя і дакументальныя матэрыялы пра генацыд
беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, а
таксама выкарыстанні нацысцкай ідэалогіі ўдзельнікамі спробы дзяржаўнага
перавароту ў Беларусі ў 2020 годзе. Выданне - гэта крок да аднаўлення гістарычнай справядлівасці. На кожнай старонцы кнігі – факты аб мільёнах загубленых фашыстамі і іх
памагатымі мірных жыхароў Беларусі. Супрацоўнік бібліятэкі расказала вучням аб
фактах генацыду насельніцтва ў Бераставіцкім раёне. У канцы сустрэчы дзеці
азнаёміліся з асобнымі
старонкамі выдання.