10.12.22г. Гадзіна пытанняў і адказаў “Прававы эрудыт”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Прававы эрудыт”, прысвечаны Дню правоў чалавека. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра важнасць гэтага знакавага дня. Дзеці атрымалі ўяўленне аб Канвенцыі як аб дакуменце, які абараняе іх правы. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў ролевай гульні "Юрыдычная кансультацыя", з задавальненнем адказвалі на пытанні. Бібліятэкар зрабіла агляд кніжнай выставы “Маленькія дзеці – вялікія правы”, на якой былі прадстаўлены кнігі па прававой асвеце, а таксама мастацкія творы, у якіх парушаюцца правы літаратурных герояў.