08.12.22-15.12.22 Пошта Бераст-Зюзі

 Другі тыдзень працуе пошта бераставіцкага Дзеда Мароза Бераст-Зюзі. Супрацоўнікі бібліятэкі ў вобразах Лесавіка і Кікімары  наведваюць установы адукацыі і ўручаюць школьнікам раёна лісты-запрашэнні ў рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі. Яны расказваюць дзецям пра рэзідэнцыю міфалагічнага ўладара халадоў і яе насельнікаў, суправаджаючы сустрэчы навагодняй гульнявой праграмай. Імянная паштоўка-запрашэнне ад гаспадара рэзідэнцыі дарыць дзецям радаснае прадчуванне навагодніх і калядных святаў.