16.12.22г. Вечар-успамін “Зазірнем ў сямейны альбом”

 16 снежня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вечар-успамін “Зазірнем ў сямейны альбом” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”.  Што такое сямейны альбом? Гэта не проста старонкі з фатаграфіямі – гэта сямейная летапіс у асобах. Кожная фатаграфія-гэта кавалачак жыцця, старонка жыццёвага шляху. У кожнай сям'і ёсць фатаграфіі, якія надоўга пакідаюць памяць аб дарагіх людзях, аб падзеях сямейнага жыцця. На наш вечар успамінаў госці прыйшлі таксама не з пустымі рукамі. Кожны прынёс фотаздымкі са свайго сямейнага альбома. Прысутныя зазірнулі ў сямейныя альбомы адзін аднаго. Гэта быў не проста прагляд фатаграфій, а вечар цікаўных апавяданняў, кранальных успамінаў і жыццёвых параўнанняў розных часоў і розных пакаленняў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства расказаў таксама аб сямейных традыцыях, сямейных святах, аб смешных гісторыях, якія адбыліся з роднымі, сябрамі. Больш за ўсё гасцей зацікавілі фотаздымкі чорна-белага малюнка. Гэтыя старыя, пажоўклыя ад часу здымкі навеялі настальгічныя ўспаміны ў старэйшага пакалення і цікавасць у больш маладога. На здымках цяперашнія бабулі і дзядулі на суботніках, на працы ў полі, на ферме. А таксама прырода, рака, вёска ў былыя гады проста растрывожылі, расхвалявалі душу. Прыемныя людзі, прыемная сустрэча, прыемныя ўспаміны. Час праляцеў непрыкметна. Адухоўленыя ўспамінамі госці пакідалі нашу ўтульную бібліятэку.