21.12.2022г. – Пазнавальна-пошукавая гульня “Родная мова, цудоўная мова!” да Года гістарычнай памяці.

 Для вучняў 4-х класаў сярэдняй школы ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была арганізавана пазнавальна-пошукавая гульня Родная мова, цудоўная мова!”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці і прысвечаная беларускай мове. У час мерапрыемства рабяты выконвалі заданні конкурса “Ліст з будучага”, умовай якога было працягнуць радок з верша Уладзіміра Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова!”. Затым вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Эрудыты-мовазнаўцы”, адгадвалі загадкі пра насельнікаў Белавежскай пушчы, складалі словы. Закончылі турнір, прысвечаны роднай мове і слову, радкамі з твора “10 запаведзяў” Віктара Шніпа: “Мову родную беражы. Мовай роднай даражы. Мову родную шануй...”.