24.12.22г. Пазнавальная гадзіна “Жыццё звяроў узімку”

 З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэтую пару года весела і радасна. Зіма радуе бадзёрым марозцам і іскрыстым снегам, надыходзячымі святамі. Бібліятэкар філіяла "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла пазнавальную гадзіну “Жыццё звяроў узімку”, падчас якой з дзецьмі абмеркавалі змены ў жыцці раслін, жывёл і людзей зімой. Удзельнікі адгадвалі загадкі , адказывалі па пытанні віктарыны па дадзенай тэме. Дзеці даведаліся многа новага і цікавага, пераканаліся ў тым, што ўсе мы павінны любіць і шанаваць прыроду.