Новы год – чароўнае і натхняльнае свята года. Дзеці чакаюць
сюрпрызаў, падарункаў і, вядома, сапраўдных цудаў. Святочны настрой і адчуванне
асобай казачнай атмасферы пастараліся стварыць на навагоднім ранішніку “Прыгоды
ў снежным царстве” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага
для дзяцей 4-га класа – удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое
працуе пры бібліятэцы. Школьнікі з азартам уцягнуліся ў прыгоды разам са
Снягуркай, Дзедам Марозам і Бабай-Ягой, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах,
адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі навагодняй тэматыкі, а
таксама спявалі,танцавалі, хараводзілі вакол ёлкі, адным словам, весяліліся. У
канцы сустрэчы атрымалі салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.