28.12.2022г. – Навагодні ваяж “Цудоўная загадкавая зіма” для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба”.

 Напярэдадні Новага года супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў 1-га класа, якія наведваюць прышкольны лагер “Дружба”, на забаўляльнае мерапрыемства – навагодні ваяж “Цудоўная загадкавая зіма”. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў вясёлых і займальных гульнях, адгадвалі загадкі навагодняй тэматыкі, адказвалі на пытанні бібліятэкара, ад душы павесялілія і адначасова пазнаёміліся з зімовымі казкамі і кнігамі для малодшых школьнікаў пра зіму.