28.12.2022г. – Літаратурны час “Дзеці чытаюць творы Коласа і Купалы” да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў Я.Коласа і Я.Купалы для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба”.

Для вучняў 2-га класа, наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба”, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі літаратурны час “Дзеці чытаюць творы Коласа і Купалы”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў. Спачатку бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей са старонкамі жыцця Якуба Коласа і Янкі Купалы і іх творамі для дзяцей. Увазе школьнікаў былі прапанаваны кніжныя выставы, арганізаваныя ў раённай бібліятэцы да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў. Затым школьнікі слухалі і самі чыталі ўрыўкі з вершаў і казак Янкі Купалы і Якуба Коласа.