30.12.2022г. – Прэм’ера кніжнай выставы “Краіна мрояў – краіна герояў” да 100-годдзя ўтварэння СССР.

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адкрылася кніжная выстава “Краіна мрояў – краіна герояў”, якую бібліятэкары прымеркавалі да 100-годдзя ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік – буйнейшай ў свеце дзяржавы. Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР быў прыняты 30 снежня 1922 года на І Усесаюзным сходзе Саветаў. З’яўленне новай дзяржавы мела вялікае сусветна-гістарычнае значэнне. Замест былой Расійскай імперыі прыйшла дзяржава новага тыпу. Утварэнне СССР стала вынікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1917-1922 гг. Рэвалюцыя прывяла да ліквідацыі ранейшага і ўтварэнню новага дзяржаўнага механізма. На выставе прадстаўлены выданні савецкага часу па гісторыі савецкай дзяржавы, якія сёння ўжо маюць бібліяграфічную каштоўнасць. Наведвальнікаў бібліятэкі асабліва зацікавілі кнігі: “Иллюстрированная история СССР”, “Бессметие Гагарина” Юрыя Усцінава, “Ордена и медали СССР”, “Гербы Саюза ССР”, “Рок-музыка в СССР” інш. Сярод альбомаў па выяўленчаму мастацтву савецкага перыяда найбольш папулярным стаў альбом “Созидатели нового мира. Образ коммуниста в изобразительном искусстве”, у якім сабраны творы выдатных савецкіх мастакоў, скульптараў і графікаў.