30.12.2022г. – Час патрыятызму “Вазьмі сабе ў прыклад героя” да Года гістарычнай памяці.

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для малодшых школьнікаў, якія падчас зімніх канікул наведваюць прышкольны лагер “Дружба”, прайшоў час патрыятызму “Вазьмі сабе ў прыклад героя!”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Супрацоўнік бібліятэкі расказала дзецям пра подзвігі піянераў-герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі даведаліся, як цяжка прыходзілася дзецям у час ваеннага ліхалецця. Яны не толькі працавалі ў тыле і набліжалі Перамогу, але і здзяйснялі подзвігі на палях бітваў. Сярод іх: Валя Коцік, Марат Казей, Зіна Партнова, Лёня Голікаў, Валя Карабко, Саша Барадулін. Вучні вельмі ўважліва слухалі гісторыі пра піянераў-герояў, актыўна дзяліліся адзін з адным сваімі эмоцыямі і ўражаннямі.