У час зімовых канікул для дзяцей філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі калядныя забавы “Пад зоркай
Віфліема”. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю Раства і
розныя традыцыі з ім звязаныя, разам узгадалі традыцыі яго святкавання,
даведаліся, як правільна накрываць стол на свята, як калядаваць і ў чым сэнс
гэтага абраду. Затым дзеці адзелі маскі калядоўшчыкаў і бібліятэкар правяла з
імі інсцэніроўку “Каляда прыйшла!”, адказвалі на пытанні віктарыны і разгадвалі
загадкі. Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства.