06.01.2023г.Пазнавальная гадзіна “Да нас прыйшло Ражство”

 У філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла пазнавальная гадзіна “Да нас прыйшло Ражство”.У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць адно з самых цікавых і доўгачаканых святаў — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца. Падчас мерапрыемства рабяты мелі магчымасць пашырыць свае веды аб тым, адкуль да нас прыйшло Ражство, а таксама прыняць удзел у калядных гульнях. Віншуем усіх чытачоў з Калядамі! З Нараджэнням Хрыстовым!