12.01.2023г. Інфармацыйна-пазнавальная праграма “Гартаючы старонкі Чырвонай кнігі”

 12 студзеня ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма “Гартаючы старонкі Чырвонай кнігі”. Падчас мерапрыемства, школьнікі даведаліся для чаго была створана Чырвоная кніга, чаму яе так назвалі і што пазначаюць чырвоныя, жоўтыя, белыя, зялёныя і чорныя старонкі. Дзеці замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні віктарыны.