12.01.2023г. – Прэм’ера кніжнай выставы і літаратурнае падарожжа “Казачнік на ўсе часы” да 395-годдзя з дня нараджэння Шарля Перо, французскага пісьменніка.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжнай выставы “Казачнік на ўсе часы”, якую бібліятэкары прымеркавалі да 395-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага казачніка, французскага пісьменніка і паэта Шарля Перо (12.01.1628 – 1703). На прэм’еру запрасілі вучняў малодшых класаў. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніка, затым усе дружна здзейснілі падарожжа па яго казках, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.