19 студзеня бібліятэкар “Вялікаэйсмантаўская
сельская бібліятэка” правяла пазнавальную гадзіну “Выратавальнік- гэта гучыць ганарліва!”
для вучняў пачатковых класаў. Бібліятэкар расказала, што выратавальнік - прафесія
асаблівая! У залежнасці ад здарэння, выратавальнік умее
імгненна перакваліфікавацца ў пажарнага, вадалаза ці альпініста. Небяспека,
якая пагражае адразу шматлікім людзям, называецца надзвычайнай сітуацыяй.
Справіцца сваімі сіламі, паасобку, ў такіх абставінах немагчыма. Для гэтага
патрэбна вялікая колькасць людзей, якія будуць аказваць дапамогу, шмат
спецыяльнай тэхнікі і розных спецыялістаў.