21.01.2023г. Аперацыя “Пакарміце птушак”

21 студзеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла аперацыя “Пакарміце птушак”. Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі птушак, якія застаюцца зімаваць. Абмеркавалі, чаму нельга пакідаць корм на снезе, як з падручных матэрыялаў лёгка і хутка зрабіць кармушку, чым лепш карміць птушак. Дзеці паабяцалі клапаціцца пра птушак у зімовы час.