20.01.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка” “У царстве ветлівасці і дабраты!”

      “У царстве ветлівасці і дабраты!” – пад такой назвай прайшла гульня - падарожжа на першым у 2023 годдзе пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Дзеці разам з бібліятэкарам пабывалі ў краіне Ветлівасці і Дабраты. Мэтай мерапрыемства было пашырыць веды школьнікаў пра ветлівыя і добрыя словы і навучыць іх прымяняць гэтыя словы ў жыццёвых сітуацыях, выхоўваць узаемапавагу, ветлівасць і культуру паводзін. Дзеці працавалі ў камандах і адказвалі на пытанні віктарын, шукалі на казачных прыпынках правільныя адказы , ўспаміналі правілы этыкета і добрых паводзін.