19.01.2023г. Пазнавальная праграма “Абдымашкі”

19 студзеня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная бібліятэка» на адкрытым пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Чамучкі” прайшла пазнавальная праграма “Абдымашкі”, прысвечаная Міжнароднаму дню абдымання. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Даведаліся, для чаго патрэбныя абдымкі, якую ролю яны іграюць у нашым жыцці.