24.01.2023г. Краязнаўчы экскурс “У бібліятэку завітай – свой край пазнай”

 

Для наведвальнікаў ЦКРАіР у раённай бібліятэцы  прайшоў краязнаўчы экскурс “У бібліятэку завітай – свой край пазнай”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар паказала дзецям пакоі бібліятэкі. Правяла экскурсію - знаёмства па экспазіцыі фотаздымкаў, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны, расказала пра партрэтную галерэю знакамітых землякоў, пазнаёміла з карцінамі мясцовага мастака М.У. Жлабовіча, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю.