27.01.2023 г. Актуальнае паведамленне, кніжна-ілюстрацыйная выстава “Халакост: у сэрцы і памяці навечна” (да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста)

 

      27 студзеня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы   прайшло мерапрыемства,  прысвечанае Дню памяці ахвяр Халакосту. На мерапрыемства  былі запрошаны маладыя інваліды клуба “Вясёлка дабра”. У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў з таго моманту, як салдаты Чырвонай Арміі вызвалілі зняволеных канцлагера Асвенцым. З 2006 года, па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН, гэты дзень абвешчаны Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту. Бібліятэкары расказалі прысутным, што азначае само слова Халакост, хто такія арыйцы, што такое гета і «крыштальная ноч», а таксама планы Гітлера па яўрэях, славянах і іншых нацыянальнасцях. Ні аднаго ўдзельніка мерапрыемства не пакінуў абыякавым аповяд пра зверствы нацыстаў. Інфармацыйным суправаджэннем мерапрыемства стала кніжная выстава “Халакост: у сэрцы і памяці навечна”, на якой прадстаўлена літаратура з фонду бібліятэкі.