27.01.2023г. Час патрыятызму "Дзеці-ахвяры Халакосту"

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў час патрыятызму "Дзеці-ахвяры Халакосту". На яго былі запрошаны вучні 10 і 11 класаў разам з настаўніцай. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай, распавяла пра жудасныя старонкі гісторыі, звязаныя з поўным знішчэннем яўрэйскага насельніцства. Удзельнікі мерапрыемства паразважалі над тэмай Халакосту, запалілі лампадкі ў памяць аб ахвярах і аб'явілі хвіліну маўчання.