01.02.2023г. Гісторыка-краязнаўчае паведамленне “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Сяргей Восіпавіч Прытыцкі”(1913-1971г.):110 гадоў з дня нараджэння”
“З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Сяргей Восіпавіч Прытыцкі”(01.02.1913-13.06.1971г.):110 гадоў з дня нараджэння” пад такой
назвай была арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава і прайшло гісторыка-краязнаўчае
паведамленне прысвечанае
Сяргею Восіпавічу Прытыцкаму, аднаму з арганізатараў і актыўных удзельнікаў
патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, які ўнёс
вялікі ўклад ва ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі і імя якога носіць
сярэдняя школа. Бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі коратка пазнаёміла
навучэнцаў з асноўнымі падзеямі нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных
Заходняй Беларусі ў канцы 30-х гг., расказала аб жыццёвым шляху і грамадскай
дзейнасці С. В.
Прытыцкага, а таксама прадэманстравала дзецям кнігі з фонду раённай бібліятэкі,
якія прысвечаны Прытыцкаму.