28.01.2023 г. Кніжная выстава, інфармацыйнае бліц-паведамленне “Беларуская навука: патрабаванні часу" (да Дня беларускай навукі)


  28 студзеня ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы арганізавана тэматычная кніжная выстава “Беларуская навука: патрабаванні часу” (да Дня беларускай наукі), прысвечаная Дню беларускай навукі. Выстава змяшчае даведачныя і энцыклапедычныя выданні аб гісторыі развіцця і сучасным стане беларускай навукі, зборнікі навуковых прац, матэрыялы навуковых міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый. Асобны раздзел выставы прысвечаны выбітным постацям беларускай навукі, біяграфіі якіх прадстаўлены, у асноўным, кнігамі серыі «Людзі беларускай навукі». На выставе таксама прадстаўлены біяграфічны даведнік пад назвай «Людзі навукі з Бераставіччыны», які быў падрыхтаваны работнікамі раённай бібліятэкі. Выстава адрасавана шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.