10.02.2023г. Краязнаўчая экскурсія “Бераставіца на прасторах гісторыі”

Наша малая радзімаБераставіцкі край, дзе жылі выдатныя людзі, дзе ёсць гістарычныя і культурныя традыцыі, архітэктурная спадчына, якія мы стараемся захаваць. Усё гэта зацікавіла наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Балаганчык” і яны завіталі ў раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага, дзе пабылі на краязнаўчай экскурсіі. Бібліятэкар расказала дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край.