У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Песні кахання” для
ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б
мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і
ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў
паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэта вялікае і таемнае пачуццё. На сустрэчы
прагучалі вершы Сяргея Ясеніна, Аляксандра Блока, Ганны Ахматавай, Роберта Раждзественскага
і іншых паэтаў. Але хто сказаў больш і лепш пра каханне, чым Аляксандр Сяргеевіч
Пушкін. Кожны яго верш - гэта шэдэўр любоўнай лірыкі. У перапынках паміж радкоў гучала
лёгкая рамантычная музыка, слухалі песні вядомых кампазітараў і выканаўцаў пра
каханне.