15.02.2023г. Гадзіна памяці «Кветкі на граніце»

 15 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для навучэнцаў 7 класа прайшла гадзіна памяці «Кветкі на граніце», прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Афганская вайна ... Яна сышла ў гісторыю і за няпоўных дзесяць гадоў забрала многія тысячы жыццяў. Гэта вайна сваім чорным крылом закранула шмат сем'яў. Вайна ў Афганістане - гэта гора, перш за ўсё, тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Для астатніх яна далёкая, чужая, незразумелая. Яшчэ жывыя тыя, хто ваяваў у Афганістане і іншых «гарачых кропках». Памяць аб загінуўшых свята захоўваюць іх таварышы па зброі, іх сем'і і блізкія. І гэта памяць будзе жыць, пакуль мы пра гэта памятаем, пакуль мы пра гэта гаворым.