15.02.2023г. – Час прафарыентацыі “Насустрач прафесіям – у будучыню” для старшакласнікаў Вялікабераставіцкай СШ.

Выбар прафесіі – адзін з адказных момантаў у жыцці маладога чалавека, які вызначае яго далейшы жыццёвы шлях. Рынак працы сёння становіцца ўсё больш дынамічным. Мерапрыемствы ў бібліятэцы па прафарыентацыі – адзін з важных напрамкаў бібліятэчнай дзейнасці, які накіраваны на дапамогу старшакласнікам у нялёгкай справе прафесійнага самавызначэння, пошуку асабістага жыццёвага шляху і актуальнай інфармацыі аб прафесіях, якія цяпер у прыярытэце на рынку працы. “Насустрач прафесіям – у будучыню” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў час прафарыентацыі ў рамках штогадовага тыдня прафарыентацыі. Падчас сустрэчы дзеці адказвалі на пытанні тэстаў, па якіх можна вызначыць, якая прафесія каму падыходзіць. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і абмеркаваннях пра выбар прафесіі, разгадвалі рэбус і красворд. Таксама школьнікаў пазнаёмілі з асаблівасцямі і тонкасцямі прафесіі бібліятэкара і з навучальнымі ўстановамі, якія рыхтуюць бібліятэчных работнікаў.  Супрацоўнік бібліятэкі звярнула ўвагу вучняў на кніжную выставу “Твая прафесія – твая будучыня”, якая была аформлена да гэтага мерапрыемства і на якой былі прадстаўлены кнігі і буклеты аб прафесіях.